“Будзьма” падрыхтавала самую сабачую версію свайго папулярнага календара “Не маўчы па-беларуску!” на 2018 год.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла працягнуць свой папулярны праект – каляндар “Не маўчы па-беларуску” – і на 2018 год! Выданне трох папярэдніх календароў агульным накладам 21 000 асобнікаў зрабіла дадзены праект адным з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных неперыядычных выданняў апошняга часу.
У адказ на шматлікія просьбы і звароты нашых чытачоў мы рыхтуем новы выпуск. Як вядома наступны год – год Сабакі па ўсходнім календары. Мы вырашылі паказаць, што сабака і для нас не чужая істота, таму сабралі і аздобілі 12 найбольш цікавых беларускіх “сабачых” прымавак! Традыцыйна ўкладаннем і аздабленнем календара занятыя Дар’я Мандзік і кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.
Яшчэ крыху цярпення – і каляндар будзе ў кнігарнях!