Год таму, 28 траўня, пайшоў з жыцця доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца, фалькларыст, гісторык Арсень Ліс. Арсень Сяргеевіч быў вельмі аўтарытэтным даследчыкам традыцыйнай культуры беларусаў, гісторыі перыядычнага друку Заходняй Беларусі, жыцця і дзейнасці дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыі беларускай культуры і літаратуры, аўтарам шматлікіх манаграфій, артыкулаў і нарысаў.
А яшчэ ён быў сябрам Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ і адным з яго заснавальнікаў.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”