27 лістапада юбілей святкуе сябра Управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, дырэктар выдавецтва “Кнігазбор” Генадзь Вінярскі!
Шаноўны спадар Генадзь! Ад імя Управы ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуем з Вас з юбілеем і зычым, каб Вы заўсёды мелі столькі ж натхнення і моцы ў Вашай неацэннай дзейнасці на карысць беларушчыны. Заставайцеся заўжды ў гуморы і працягвайце цешыць нас новымі дасягненнямі ў беларускай выдавецкай справе.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”