22 траўня споўнілася тры гады як у эстонскім Тарту з любові да беларускіх песень нарадзілася Беларускае таварыства „Спадкі“.
За такі, здавалася б, малы час, сябры суполкі паспелі выступіць падчас шматлікіх святаў у Нарве, Маарду і Йыхві, на Трэцім Фестывалі мастацтваў беларусаў свету ў Мінску, на „Славянскім базары“ ў Віцебску...
Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“ віншуе суродзічаў! Зычым вам узбуйняцца і заўжды заставацца такімі ж натхнёнымі і актыўнымі!
Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“