Дзьмітрыю Плаксу – 50!

12 чэрвеня 50-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Дзьмітрый Плакс (Швецыя).

Дзьмітрый Плакс – вядомы паэт, перакладчык і радыёпрадзюсар, сябра праўлення шведскага ПЭН-клубу, чалавек, якога называюць негалосным амбасадарам беларускай культуры і літаратуры ў Швецыі.

Ад усёй душы віншуем дарагога юбіляра са святам і зычым яму моцнага здароўя, натхнення і нязломнасці, заўсёднай сяброўскай падтрымкі і душэўнай цеплыні.

Управа МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“