
Дыяспара працягвае падтрымліваць беларусаў у змаганні з COVID-19.
Як паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі „ByCovid19 – дапамога ўрачам у Беларусі“ Андрэй Стрыжак, за два месяцы існавання кампаніі беларуская дыяспара сабрала амаль за $60.000 на дапамогу беларускім дактарам у змаганні з каранавірусам.
Гэта, у прыватнасці, дазволіла не так даўно даставіць з Літвы 900 аздінак апаратуры на суму $30.000.
Агулам жа два месяцы #BYCOVID19 сабралі $302.619 ахвяраванняў.
Варта памятаць, што каранавірус – праблема сусветная, і беларусы-ахвярадаўцы з розных краінаў таксама знаходзяцца ў экстрэмальных варунках.
Што да Беларусі, то прагнозы піку захворванняў COVID-19 дасюль застаюцца вельмі супярэчлівымі, а Міністэрства аховы здароўя больш за месяц не адказвала на пытанні журналістаў.
Калі вы хочаце дапамагчы – глядзіце ўсю неабходную інфармацыю па спасылцы: https://bit.ly/2zK0nuj
Ад імя Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ мы выказваем шчырую ўдзячнасць нашым суродзічам за мяжой!
Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“