Доўгачаканы каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2019 год ужо ў продажы!

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску – 2019” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо ў крамах. Набыць яго або замовіць можна ўжо цяпер!

Такой цікавасці да календара, як сёлета, не чакалі нават самі стваральнікі! Нам пісалі лісты, цікавіліся ў сацыяльных сетках і на афлайнавых сустрэчах. І не дарма, бо новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў!

Гэтым разам каляндар складаецца з 40 невялікіх гісторый, збольшага пададзеных у форме “тыдняў”. Дзякуючы такому падыходу каляндар атрымаўся максімальна разнастайным і цікавым, а таксама яшчэ зручнейшым для вывучэння беларускай мовы.


03-nie-mauczy-2019_krasavik.jpg


У якасці прыкладаў такіх “гісторый” можна прывесці беларускія назвы пальцаў, вайсковыя каманды, прафесіі, гукаперайманні. Традыцыйна вялікае месца ў календары займаюць жывёлы. Дарэчы, большасць “жывёльных” скорагаворак для кожнага з месяцаў прыдумаў сам дызайнер Анатоль Лазар, які займаецца ўкладаннем календара. А мастачка Дар’я Мандзік таленавіта праілюстравала іх, як, зрэшты, і ўсе 365 дзён.

Варта адзначыць, што каляндар займеў добрую падтрымку з боку айчынных камерцыйных колаў. Генеральным партнёрам выдання стала вядомая сетка аўтамабільных заправачных станцый “А-100”, якая ўзяла чынны ўдзел у падрыхтоўцы выдання. Кампанія “Будзьма беларусамі!” дзякуе таксама крамам “Symbal.by” і “Мой модны кут”, моладзеваму аб’яднанню “Фаланстэр”.

Нагадаем, што папулярная серыя календароў “Не маўчы па-беларуску!” – гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.

Каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2019 год можна набыць у наступных крамах:

Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19); крама “Мой модны кут” (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ “Маскоўска-Венскі” пав. 333); ”Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Этна-крама “Рагна” (вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22); “Рыжы кот” (вул. Сурганава, 50, ГЦ “Рыга”, пав. 72); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75); кнігарня “Логвінаў” (пр-т Незалежнасці,  37а). А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і symbal.by.

Пра новыя  пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах мы паведамім дадаткова.