“Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!

Добрая навіна для ўсіх нашых чытачоў і аднадумцаў! Кампанія „Будзьма беларусамі!“ адкрыла сваю інтэрнэт-краму!

Больш няма патрэбы шукаць нашую прадукцыю ў розных месцах, бо цяпер яна сабраная ў адным. Тут і неўміручая “будзьмаўская класіка”, якая даўно палюбілася многім прыхільнікам нашай кампаніі, і цікавыя навінкі, якія падкрэсляць вашую ўласную адметнасць. Уся прадукцыя выдаецца пад маркаю “Будзьма!”. Акрамя світшотаў, цішотак і торбаў мы таксама прапануем посуд, мыла ручной работы і яскравыя аксесуары ад нашых сяброў, напоўненыя нацыянальным каларытам. Добры падарунак і сабе, і блізкім, і сувенір для замежжа.


01-.jpg


Дызайны – адметныя, рэчы – патрэбныя, цэны – прыемныя. А таксама акцыі і зніжкі, прынагодныя і проста каб парадаваць вас. Заходзьце, выбірайце ды набывайце!

budzma-krama.by

Быць беларусам/беларускай цяпер стала яшчэ прасцей!