Кампанія «Будзьма беларусамі!» не можа заставацца ў баку ў такі няпросты час і імкнецца аказаць пасільную дапамогу адрасна. У першую чаргу тым, хто мае ў ёй вялікую патрэбу і не можа паклапаціцца пра сябе сам.
Сёння кампанія «Будзьма беларусамі!» і крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by перадалі тысячу аднаразовых медыцынскіх масак Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Дзеці і дарослыя, якія пражываюць у падобнага кшталту ўстановах, не могуць трымаць сацыяльную дыстанцыю.
Акрамя масак, і Чэрвеньскі дом-інтэрнат, і многія іншыя дамы-інтэрнаты, маюць патрэбу ў аднаразавых касцюмах для супрацоўнікаў. Заклікаем усіх неабыякавых падтрымаць гэтыя ўстановы.
Дапамагчы можна некалькімі спосабамі:
— перадаць аданаразовыя касцюмы, маскі і іншыя неабходныя сродкі абароны непасрэдна ў дамы-інтэрнаты.
— пералічыць грошы праз дабрачынны фонд «Добра тут», які займаецца падтрымкай дамоў-інтэрнататаў для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
— далучыцца да дабрачыннай акцыі «Дапаможам разам» ад крамы budzma-krama.by.
Нагадаем, паўдзельнічаць у гэтай акцыі вельмі проста. У перыяд да 14 мая выбірайце і набывайце адметныя тавары з беларускім характарам ад budzma-krama.by для сябе ці ў падарунак, а мы пералічым 50% ад сумы Вашай пакупкі Червеньскаму дому-інтэрнату.
Будзьма неабыякавымі! Дапаможам разам тым, каму гэта зараз сапраўды патрэбна!