Супольнасць “Беларусы замежжа” запрашае беларусаў свету далучыцца да Сусветнага анлайн-кангрэса беларусаў.
Папярэдняя дата правядзення мерапрыемства 31 кастрычніка 2020 года. Мяркуецца, што праца пачнецца раніцай у Паўднёва-Усходняй Азіі і Акеаніі і скончыцца ўвечары на заходнім ўзбярэжжы Амерыкі.
Супольнасць прапаноўвае беларусам скласці праграму Кангрэса разам. Збор прапаноў па тэмах пленарнай часткі секцый і вызначэнне спісу спікераў і мадэратараў будзе весціся да 15 кастрычніка. Для гэтага можна скарыстацца формай па спасылцы https://forms.gle/eVYCncNV3VGuZDpg6. У форме кожны можа выказаць свае, нават самыя смелыя, ідэі, парэкамендаваць спікераў і мадэратараў, агучыць важныя тэмы. Беручы ўдзел у гэтым апытанні, удзельнікі прымаюць умовы Карыстальніцкага пагаднення супольнасці “Беларусы Замежжа”, з якім можна пазнаёміцца тут: https://bit.ly/BAC-Terms-and-Conditions .
Спісы тэм і выступоўцаў будуць апублікаваныя на рэсурсах супольнасці “Беларусы Замежжа” (https://belaruscongress.org).
Калі вы прадаставілі дадзеныя, але змянілі сваё меркаванне да 15 кастрычніка, аператыўна накіруйце паведамленне на support@belarus2020.info з просьбай выдаліць вашы дадзеныя, і яны цалкам будуць выдаленыя з формы.
“Беларусы Замежжа” – гэта супольнасць беларусаў – грамадзян і тых, хто паходзіць з Беларусі, – якія ўвесь час альбо часова жывуць за мяжой. Гэта нефармальная супольнасць неабыякавых людзей, якія ахвяруюць сваім часам і талентам дзеля стварэння свабоднай і квітнеючай Беларусі. Больш падрабязна пра Супольнасць » “Беларусы замежжа” чытйце на сайце https://belaruscongress.org.
Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“