Беларуская дыяспара за тыдзень сабрала 8000 даляраў на дапамогу беларусам у барацьбе з каранавірусам

Беларуская дыяспара за тыдзень сабрала прыблізна 8000 даляраў на дапамогу беларускім дактарам у змаганні з каранавірусам. Пра гэта „Бацькаўшчыне“ паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі „ByCovid19 – дапамога ўрачам у Беларусі“ Андрэй Стрыжак.

У прыватнасці, неабыякавыя беларусы нямеччыны займаюцца закупамі дэфіцытных пульсаксіметраў і бескантактных тэрмометраў.

„Калі б мы маглі цэнтралізаваць працэс з уключэннем дыяспары ў дапамогу дактарам, то ў нас ужо ёсць папярэдняя дамоўленасць аб дапамозе з пастаўкамі сабраных за мяжой рэчаў, патрэбных медыкам. Нават нягледзячы на карантынныя абмежаванні,“ – кажа Андрэй Стрыжак.

Нагадваем, што паводле розных ацэнак пік захворванняў у многіх краінах, дзе каранавірус выявілі нашмат раней за Беларусь, яшчэ не наступіў.

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“