Алег Рудакоў узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Алегу Рудакову, сябру Рады “Бацькаўшчыны”, шматгадоваму актывісту Таварыства беларускае культуры імя Яна Чэрскага ў Іркуцку.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракамэнтавала ўзнагароджаньне:

“Алег Рудакоў – адзін з найбольш яскравых дзеячоў сучаснага беларускага замежжа, выбітны арганізатар і лідар, як робіць гіганцкую працу па папулярызацыі беларускай культуры ў Расеі. Ён абудзіў сярод шматлікіх жыхароў Прыбайкальля цікаўнасьць да іхных беларускіх каранёў і да беларускае спадчыны ў гэтым сыбірскім рэгіёне. Праца Алега Рудакова як нішто іншае спрыяе пабудове добрасуседзкіх стасункаў між народамі Беларусі і Расеі”.

radabnr.org