Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Гародні, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Але не думайце, што ў календары толькі Мінск! Тут ёсць Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк!
Кожны з “адрасоў БНР” прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.
Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.Фатаграфавалі будынкі Андрэй Антонаў, Наталля Гардзіенка, Павел Котаў, Аляксандр Саенка і Юлія Цімафеева.
Таксама ў продажы з’явіўся чарговы выпуск календароў «Не маўчы па-беларуску» ад грамадзкай культурніцкай кампаніі «Будзьма».
Сачыце за навінамі і абвесткамі! І не забывайцеся, што да стагоддзя БНР засталося ўсяго нічога!
Набыць каляндар можна ў Мінску ў кнігарні «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72);
Пазьней календары зьявяцца ў крамах «Князь Вітаўт» у Брэсце (вул. Савецкая, 55) і Віцебску (вул. Фрунзэ, 8), а таксама ў Гродна – у краме «Цудоўня» (вул. Вялікая Траецкая, 14).
У інтэрнэце календары можна замовіць у крамах knihi.by і imbryk.by.