Адкрытыя ўсмешкі, сапраўдныя касманаўты, прыгожыя авечкі і натхняльная музыка: Каляндар ад «Будзьма!» на 2021 год ужо ў продажы!

Доўгачаканы насценны каляндар з папулярнай серыі «Не маўчы па-беларуску!» на наступны год ужо дасяжны для набыцця!

Адметныя слоўцы, гумар і самаіронія — так можна ахарактарызаваць канцэпцыю календара на 2021 год. Беларусь цяпер праходзіць праз вельмі складаны, але важны этап свайго развіцця. Кожны дзень нясе новыя выпрабаванні. Мы перажываем за краіну і яе будучыню, за сябе і сваіх блізкіх. Таму распрацоўшчыкі календара зрабілі яго максімальна пазітыўным, бо перакананыя, што гумар і іронія заўсёды дапамагаюць. Да ўсяго, з календаром нашмат прасцей будзе вучыць сакавітую беларускую мову.


04-47def2f5e95f814fc16c7a38256118e5.jpg


Нагадаем, што серыя насценных календароў «Не маўчы па-беларуску!» — гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу. Набывайце каляндар з выдатнымі, адметнымі малюнкамі мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара ў наступных сталічных крамах:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); «Мой модны кут» (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333);; «Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19); «Веды» (вул. К. Маркса, 36); Кнігі&кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Рыжы кот» (вул. Сурганава, 50, ГЦ «Рыга», пав. 72), а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў.

У рэгіёнах:

Берасце: Крама «Князь Вітаўт» (вул. Савецкая, 55)

Магілёў: Офіс турыстычнай агенцыі «Велл-Магілёў» (вул. Яцына, д.5, оф.3)

Бабруйск: «Крыніца ведаў» (вул. М. Горкага, 31)

Віцебск: Крама-клуб «Абажурчик» (пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ «Мега», пав 336. 5 паверх)

І ў іншых рэгіянальных кнігарнях ААТ «Белкніга».

Замовіць каляндар можна таксама ў інтэрнэт-кнігарнях knihi.by і kniganosha.by і symbal.by.

Пра новыя пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах мы паведамім дадаткова.