Адкрыты збор сродкаў на помнік Хведару Нюньку

Сваякі і паплечнікі Хведара Нюнькі (06.04.1928–15.08.2018), слыннага дзеяча беларускага замежжа, шматгадовага кірауніка Таварыства беларускай культуры ў Літве, ініцыятара стварэння беларускай школы ў Вільні, звяртаюцца да сусветнай беларускай супольнасьці з просьбай дапамагчы ў зборы сродкаў, неабходных для ўсталявання помніка на яго магіле. 


01-IMG_20190305_131848_resized_20190314_070241731.jpg


Папярэдні макет помніка ўжо ёсць. Паколькі Хведар Нюнька пахаваны побач з сваёй жонкай Нінай, то ўсё месца пахавання трэба будзе рэканструяваць, каб аб’яднаць у агульную кампазіцыю. Сваякі адкрытыя да прапаноў беларускіх скульптараў і творцаў па тым, як можа выглядаць помнік, а таксама да любой іншай дапамогі.

Непасрэдна зборам сродкаў на ўшанаванне памяці свайго бацькі займаецца дачка Хведара Нюнькі Ніна Барбора (ninabarbora@gmail.com). Да яе можна звяртацца па ўсіх пытаннях, звязаных з ушанаваннем памяці спадара Хведара. Грошы можна пералічыць на наступны рахунак у любой валюце.


Банкаўскі рахунак:

Account holder’s name: Nina Barbora Evans
AB Swedbank, Konstitucijos Ave. 20A, LT-03502 Vilnius, Lithuania
SWIFT: HABALT22
IBAN: LT067300010017720684
Reference: POMNIK

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”