Развітанне з Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня

Развітанне з сябрам Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", гісторыкам, рэдактарам «Новага часу» Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня (пятніца) з 14.00 да 16.00 у Мінску, у Палацы мастацтваў на Казлова 3.

Пасля чаго прах галоўнага рэдактара «Новага Часу» будзе пахаваны на Паўночных могілках.

Свята "Новага часу", 13 верасня 2009 года

Аляксей Кароль памёр 12 верасня пасля працяглай хваробы. Яму было 70 гадоў. Ён знаходзіўся на лячэнні ў сына, які працуе ў Сінгапуры.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение