Памёр Аляксей Кароль

У суботу, 12 верасня 2015 года, не стала Аляксея Караля — аднаго з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, шматгадовага сябра Управы і Рады Згуртавання. Аляксей Кароль быў гісторыкам, палітолагам, галоўным рэдактарам газеты “Новы Час”.

Яму было 70 гадоў. Апошні год сп. Аляксей змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна працаваць і ўдзельнічаць у грамадскім жыцці Беларусі.

Сёлета пабачыў свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Адышоў ён дома, у сне. 

Развітанне з Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня ў Мінску, у Палацы мастацтваў (Казлова, 3) з 14-й да 16-й гадзіны. Пасля гэтага прах пахаваюць на Паўночных могілках.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” глыбока смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сям’і, сябрам і калегам Аляксея Караля. Няхай будзе вечная і светлая памяць ягонаму імені, а душа яго спачывае з мірам.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение