Памерла Ніна Корсак — першая жонка Барыса Кіта

Ніна Корсак-Кіт памерла 2 чэрвеня, паведамляе нью-ёркская газета «Беларус».

Нарадзілася 10 жніўня 1920 г. у Лебедзеве (сёння Маладзечанскі раён) ў сям'і Івана Корсака і Наталлі Глод. Бацька быў кіраўніком царкоўнага хору, з прыходам саветаў быў арыштаваны і адпраўлены ў Сібір.

Ніна Корсак вучылася ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. 17 жніўня 1940 г. узяла шлюб з настаўнікам і грамадскім дзеячам Барысам Кітом. У Кітоў нарадзіліся двое сыноў: Уладзімір (1941—2009) і Віктар (1950). Шлюб быў скасаваны ў 1975 г.

З 1948 г. Кіты жылі ў ЗША: напачатку ў Саўт-Рыверы, а затым у Лос-Анджэласе (Каліфорнія) і Кенсінгтане (штат Мэрылэнд).

Ніна Корсак-Кіт працавала як камп'ютарны аналітык ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона.

Газета «Беларус» дадае, што яе ўнучка Марына і яе муж былі неаднаразовымі чэмпіёнамі нацыянальных спаборніцтваў па тэнісе.

«Ніна добра гатавала беларускія стравы, якія карысталіся папулярнасцю. Яе часта запрашалі гатаваць для вяселляў, сяброўскіх і прафесійных сустрэчаў. Яна шчодра дзялілася рэцэптамі нацыянальных страў, выступала ў адпаведных перадачах на тэлевізіі. Светлая памяць нашай маме і бабулі», — напісаў у некралозе Віктар Кіт.  

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" выказвае глыбокія спачуванні Барысу Кіту, усім родным і блізкім Ніны Корсак. Вечная ёй памяць!


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение