Помнік Рыгору Барадуліну — збор сродкаў працягваецца!

Збор сродкаў на помнік народнаму паэту Рыгору Барадуліну працягваецца. На папярэдні заклік падтрымаць гэты ганаровы чын адгукнулася вялікая колькасць нашых суграмадзянаў і беларусаў замежжа. Сабранай на сёння сумы ахвяраванняў хапіла, каб набыць частку матэрыялаў і распачаць вытворчасць помніка. У супрацоўніцтве з Ушацкім райвыканкамам быў вызначаны аб’ём неабходных падрыхтоўчых работ, якія бяруць на сябе раённыя ўлады. Згодна з зацверджанымі тэрмінамі, мантаж помніка плануецца завяршыць у жніўні-верасні 2015 г.

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і ГМА “ЗБС Бацькаўшчына” выказваюць падзяку ўсім, хто дапамагае, і заклікаюць яшчэ раз усіх неабыякавых людзей далучыцца да пачэснай справы па ўсталяванні помніка Рыгору Барадуліну!

Зрабіць гэта можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя яго ўнучкі:

ААТ «Беларусбанк» філіял 514 код 614 УНП 100420097 код віду ўкладу 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039) атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна прызначэнне плацяжу — добраўпарадкаванне пахавання

Ажыццявіць плацеж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дапамогай інфакіёскаў і інтэрнэт-банкінгу (выбраць «Плацяжы» — «Адвольныя плацяжы» — «Плацеж па рэквізітах» — нумар транзітнага рахунка 3819382102369).