Віншуем Барыса Кіта са 105-годдзем!

6-га красавіка выдатны юбілей - 105-годдзе - у Франкфурце-на-Майне спраўляе слынны беларус, сусветна вядомы вучоны Барыс Кіт.

Яго жыццё вялікае ва ўсіх сэнсах, і мы схіляем голаў перад тым, колькі ўсяго здолеў перажыць Барыс Уладзіміравіч і колькі зрабіць для суайчыннікаў, для Беларусі, для сусветнай навукі. І пры гэтым - а імаверна і дзякуючы гэтаму! - спадара Барыса адзначае заўсёдны аптымізм, дабрыня, цеплыня, адкрытасць да людзей і спагада. І мы зычым, каб гэтыя якасці яшчэ многія гады жывілі сэрца спадара Барыса, каб яны такімі ж пачуццямі адгукаліся ў сэрцах іншых людзей.

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" ад усёй душы жадае Барысу Уладзіміравічу моцнага здароўя, гумору, сяброўскай увагі, а таксама чыстай і бязмежнай радасці!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Да 105-годдзя шаноўнага юбіляра Згуртаванне “Бацькаўшчына” падрыхтавала матэрыял “Легенда касмічнага маштабу”, прысвечаны Барысу Уладзіміравічу, а таксама інтэрв’ю з даследчыцай Лідзіяй Сымонаўнай Савік, якая вярнула яго імя Беларусі.