“Святы” ад Лявона Вольскага ўжо ў кнігарнях

Цягам года музыка і мастак Лявон Вольскі на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” віншаваў нас з каляндарнымі і прафесійнымі святамі, многія з якіх дасталіся нам у спадчыну яшчэ з савецкіх часоў. І рабіў ён гэта незвычайна, пераасэнсоўваючы кожнае свята з уласцівым яму пачуццём гумару. Нарэшце 28 паштовак да 28 святаў сабраныя пад адной вокладкай, і кампанія “Будзьма!” радая прадставіць друкаваны набор “Святы, якія заўжды з табой”для тых, хто глядзіць на жыццё з гумарам. Наборы чакаюць сваіх пакупнікоў на палічках сталічных кнігарняў і інтэрнэт-крамаў!

sviaty_jakija_zauzdy_NABOR_PASTOVAK_VOKLПачынаў я з савецкіх святаў — 23 лютага і 8 сакавіка, — кажаЛявон Вольскі, — А далей пацягнуўся ланцуг — міліцыянты, дэсантнікі, будаўнікі, мытнікі, работнікі гандлю…

Паштоўкі атрымаліся вясёлыя і сатырычныя — кансерватыўную бабулю з Днём медыцынскага работніка ёй не павіншуеш. Але аўтар упэўнены: з дапамогай набору можна нават сэрца дзяўчыны заваяваць:

“Паштоўкі можна дарыць па прафесійнай прыкмеце — вынаходніка і рацыяналізатара ўшанаваць у ягоны дзень вясёлай карцінкай і пранікнёнымі словамі. А можна і парушаць гэты прынцып! Вось падабаецца табе дзяўчына, і ты хочаш прыцягнуць яе ўвагу. Тады можна метадычна дасылаць ці проста тэт-а-тэт дарыць ёй паштоўкі: “Віншую цябе з днём работніка сельскай гаспадаркі!” — напрыклад. Я думаю, яна ацэніць гэты крэатыўны падыход”.

Набыць набор паштовак “Святы, якія заўжды з табой” і ўжо сёння павіншаваць сяброў з Днём абаронцаў Айчыны можна ў сталічных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75).

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і prastora.by.

“Чакаць не трэба свята — яно заўжды з табой!” :)


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение