Да Тыдня роднай мовы кампанія “Будзьма беларусамі!” робіць падарунак — бясплатнае дастасаванне “Не маўчы па-беларуску!” для iOS і абноўленае дастасаванне для Android.
Ад сёння:
1. Каляндар “Не маўчы па-беларуску” будзе з вамі не толькі ў 2015 годзе! Нашае дастасаванне падыходзіць да кожнага года.
2. З’явілася каляндарная сетка. Цяпер можна паглядзець малюнак на любы дзень.
3. З’явіўся графічны віджэт (толькі для Android).
4. Выпраўленыя недахопы папярэдняй версіі (дададзеныя новыя :) ).
Каляндар “Не маўчы па-беларуску!” ад “Будзьма!” — гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, якія будуць заўжды з вамі на вашых любімых прыладах. Папяровую насценную версію календара, на жаль, знайсці ўжо не атрымаецца. А вось наборы немаўклівых паштовак можна набыць у кнігарнях па ўсёй Беларусі. Дзе шукаць — чытайце ТУТ!
Мабільную версію календара спецыяльна для кампаніі “Будзьма беларусамі!” зрабіла Студыя Ігара Назаранкі.
Усталёўваем бясплатнае дастасаванне для iOS!
Усталёўваем, альбо абнаўляем дастасаванне для Android!
Не маўчым па-беларуску разам!