Апошнія дні для падачы заяўкі на прэмію ў галіне непрыдуманай літаратуры!

Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў, якая будзе ўручаная за найлепшую кнігу ў галіне нон-фікшн, працягвае прымаць заяўкі да 19 студзеня 2015 года. На конкурс прымаюцца кнігі, напісаныя ў наступных жанрах: мемуарная літаратура (прычым не толькі ўласныя ўспаміны ці ліставанні, але і публікацыі чужых), біяграфіі, падарожныя нататкі і дакументальная проза.

Заяўкі могуць падаваць як аўтары, так і выдаўцы кніг названага кірунку, напісаных па-беларуску і выдадзеных у Беларусі ў перыяд 2011—2014 гг. Сябры журы таксама могуць уносіць свае прапановы. Так, на сёння яны вылучылі ў лік намінантаў на прэмію 24 кнігі, і яшчэ 17 заявак было атрымана ад аўтараў і выдаўцоў.

Ужо на гэты момант бачна, што выбіраць пераможцаў будзе няпроста! Аднак мы спадзяемся, што спіс намінантаў яшчэ папоўніцца. Імёны трох лаўрэатаў, якія падзеляць між сабой прэмію, а таксама атрымаюць дыпломы і памятныя медалі, будуць абвешчаныя ў красавіку.

Партнёры ў арганізацыі конкурсу і ўручэнні прэміі - Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, выдавецтва “Лімарыус”.

Падрабязней пра ўмовы вылучэння кніг на прэмію, склад журы ды кантактныя звесткі арганізатараў чытайце ТУТ .


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение