Радзім Гарэцкі: "У справе падзей, якія здарыліся ў кіраўніцтве ТБК (Літва), поўнасцю падтрымліваю сп. Хведара Нюньку"

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала ліст ад сябра Рады “Бацькаўшчыны”, акадэміка Радзіма Гарэцкага адносна падзеяў у беларускай грамадзе ў Вільні. Размяшчаем гэты ліст на нашым сайце.

Хведар Нюнька і Радзім Гарэцкі на сяброўскай вечарыне з нагоды 85-годдзя Хведара Якубавіча падчас Пятай канферэнцыі беларусаў Балтыі (2013 г.)

Ліст Радзіма Гарэцкага:

У справе падзей, якія здарыліся ў кіраўніцтве ТБК (Літва), поўнасцю падтрымліваю сп. Хведара Нюньку, самаахвярная, шчырая, бескарысная дзейнасць якога на пасадзе старшыні ТБК шырока вядомая ўсім беларусам свету. Усе, хто ведае Хведара Нюньку, шчыра ўдзячны за яго беларускасць, арганізацыю шматлікіх мерапрыемстваў на карысць беларускай культуры ў Літве, захаванне памяці выдатных дзеячоў Беларусі і г.д. Як сведка яго дзейнасці на працягу больш 20 гадоў, магу сказаць, што Хведар Нюнька – выдатны беларускі адраджэнец Літвы, спадкаемца многіх віленскіх адраджэнцаў мінулага стагоддзя.

Акадэмік Радзім Гарэцкі,

ганаровы сябар ТБК Літвы, сябар Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение