Новы дзень – новае беларускае слова! Унікальны каляндар на 2015 год ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Надыходзіць натхняльны час крохкіх сняжынак і марозных карунакскрынак з падарункамі і гучных хлапушакласункаў і прысмакаў! Новы год – гэта заўсёды новыя спадзяванні, чаканні і, канечне ж, новыя веды!

І кампанія “Будзьма беларусамі!” гатовая гэтымі ведамі дзяліцца. Ні дня без новага беларускага слова ў 2015 годзе дзякуючы насценнаму календару “Не маўчы па-беларуску!”

Новы год з пазнавальным календаром ад “Будзьма!” – гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску!”. Дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю календара, прапанаваў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”). Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

Гэты год адзначыўся ўсплёскам цікаўнасці беларусаў да сваёй мовы! Гэта, як і поспех паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску!”, натхніла нас на стварэнне календара, – кажа Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”. – Праект з паштоўкамі быў прыязна прыняты як публікай, так і прафесійнай супольнасцю на фестывалі AD.NAK!. Натуральна, што нашай камандзе бачыўся працяг, і ідэя з календаром нам вельмі спадабалася. Мы проста ўявілі, як файна будзе, калі чалавек, што цікавіцца роднай мовай, будзе вучыць кожны дзень новае слова ці словазлучэнне. Перад намі стаяла задача стварыць не толькі прыгожы і пазітыўны прадукт, але і прадэманстраваць адметныя, смачныя словы, якія найцікавей ілюструюць беларускую мову. А паколькі ўкладальнікі календара – людзі творчыя, то не абышлося, безумоўна, без гарачых дыскусій. І тут вельмі дарэчы былі і філалагічныя веды каардынатаркі кампаніі Ніны Шыдлоўскай, і дапамога эксперта –Уладзіміра Лянкевіча”.

Ідэя календара – Анатоль Лазар. Ідэя праекта “Не маўчы па-беларуску!” – Дар’я Мандзік.

Укладальнікі: Дар’я Мандзік, Анатоль Лазар, Уладзімір Лянкевіч, Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская.

Не маўчым разам па-беларуску ў 2015 годзе!

Каляндар “Не маўчы па-беларуску!” ужо сёння ў мінскіх кнігарнях:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А),  “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75).

Неўзабаве ў рэгёнах:

г. Віцебск (“Веды”, вул. Леніна, 54; “Светач”, вул. Кірава, 10), г. Гродна (“Праметэй”, вул. Савецкая, 10), г. Берасце (“Іскра”, вул. Пушкінская, 4), г. Ліда (“Кніжны свет”, пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна (“Спадчына”, вул. Прытыцкага, 7), г. Бабруйск (“Букініст”, вул. Ульянаўская, 49), г. Наваполацк (“Дом кнігі”, вул. Маладзёжная, 145; “Усход”, вул. Кірава, 4), г. Полацк (“Светач”, вул. Камуністычная, 21), г. Баранавічы (“Кнігі”, вул. Савецкая, 73).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.byprastora.by і imbryk.by.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение