Набор паштовак “Не маўчы па-беларуску” ўжо ў продажы!

Паштоўкі “Не маўчы па-беларуску” цяпер можна адшукаць не толькі на мерапрыемствах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, але і набыць у кнігарнях па ўсёй Беларусі!

Кожная з паштовак гэтай серыі – тэматычная. Яны цудоўныя і вясёлыя памочнікі для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і хоча  размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы. Мілы малюнак + подпіс па-беларуску = новае слова запамінаецца лепш.

Ідэя праекту  “Не маўчы па-беларуску” належыць  маладой  таленавітай мастачцы Дар’і Мандзік, не толькіпераможцы конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма!” але і пераможцы міжнароднага конкурсу “Мы-2012”. У супрацы з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” яе ідэя стала рэальнасцю і папоўнілася новымі тэмамі для паштовак.  А кансультантам па мове стаў аўтар актуальнай мовазнаўчай рубрыкі на сайце кампаніі Улад Лянкевіч. Набор паштовак кампаніі “Будзьма беларусамі!” адрасаваны ўсім, і тым хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, і даўна  гаворыць на мове. Паштоўкі  вельмі палюбіліся наведвальнікам мерапрыемстваў кампаніі, вокамгненна разляталіся са стэндаў Fly Cards і хутка набылі заслужаную папулярнасць.

Цяпер, каб атрымаць гэты крэатыўны дапаможнік у штодзённай камунікацыі па-беларуску, можна не толькі адказваць на пытанні віктарынаў ці ўдзельнічаць у конкурсах (і пра гэтую магчымасць не забываемся!), але і зазірнуць у бліжэйшыя кнігарні.

Шукайце набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!” у мінскіх кнігарнях:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72

“Кнігарня Ў”, пр-т Незалежнасці, 37А

“Кніжны салон”, вул. Калініна, 5

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2

“Веды”, вул. К.Маркса, 36

“Светач”, пр-т Пераможцаў, 11

“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14

Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг”, вул. Янкі Купалы, 27

у рэгёнах:

“Веды”, г. Віцебск, вул. Леніна, 54

“Светач”, г. Віцебск, вул. Кірава, 10

“Праметэй”, г. Гродна, вул. Савецкая, 10

“Іскра”, г. Берасце, вул. Пушкінская, 4

“Кніжны свет”, г. Ліда, пр. Перамогі, 33

“Спадчына”, г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7

“Букініст”, г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49

Заходзьце, набывайце, удасканальвайцеся!

Не маўчым па-беларуску разам!