У гэтыя дні ў Львове адбываецца ўжо 21-ы па ліку Форум выдаўцоў, а ў межах яго - Міжнародны літаратурны фестываль. І сёлета ўдзел у ім бяруць таксама і беларускія пісьменнікі, паэты і перакладчыкі. У жыхароў і гасцей Львова ёсць выдатная магчымасць набыць кнігі беларускіх пісьменнікаў. Зрабіць гэта можна ў намёце № 82 каля Палаца Патоцкіх.
Таксама наведнікі фестывалю змогуць пазнаёміцца бліжэй з беларускімі літаратарамі і іх творамі, узяўшы ўдзел у наступных мерапрыемствах: .
11 верасня
Аўтарская сустрэча з Альгердам Бахарэвічам “Літаратура, якой не было. Альгерд Бахарэвіч пра месца сучаснай беларускай літаратуры ў еўрапейскай культурнай прасторы”.
Тэатр "Воскресіння" → Чорная зала (пл. Генерала Грыгарэнкі, 5). Пачатак а 18.00.
12 верасня
Аўтарская сустрэча з Лявонам Баршчэўскім. Мадэратар Альгерд Бахарэвіч. Арганізатар - Віла Дэцыуша.
Кавярня Левакоўскага(пл. Катэральная 3). Пачатак а 15.00.
Дыскусія з перакладчыкамі са Швецыі, Украіны і Беларусі “Роля перакладчыкаў”. Удзельнікі: Леў Грыцюк, Нэля Вахоўская, Нільс Хокансан, Юля Цімафеева, Стэфан Інґварсан. Арганізатар - Шведскі інстытут.
Coffeeshop Company (пл. Саборная, 2а (пл. Галіцкая)). Пачатак а 18.00.
Чытанне-тандэм “Паэзія і гумар”. Арганізатар - Шведскі інстытут. Удзельнікі: Алег Коцараў, Ліна Экдаль, Лін Хансэн, Сяргей Прылуцкі.
Дзыга (вул. Вірменская, 35). Пачатак а 19.00.
Прэзентацыя беларускага перакладу Тараса Шаўчэнкі “Мастак”. Удзельнікі: Валер Стралко, Раман Лубкоўскі.
Штука (вул. Катлярская, 8). Пачатак а 20.00.
Аўтарская сустрэча з Наталкай Бабінай. Мадэратар Бажэна Антаняк. Арганізатар - “Урбіно”.
Навуковая бібліятэка ЛНМУ імя Даніла Галіцкага (вул. Сечавых Стральцоў, 6). Пачатак а 20.00.
13 верасня
Прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча “Мова”. З удзелам выдаўца Генадзя Вінярскага. Арганізатар - Кампанія “Будзьма беларусамі!”.
Штука (вул. Катлярская, 8). Пачатак а 15.00.
14 верасня
Творчы вечар паэта Андрэя Хадановіча "Песні беларускіх жыдабандэраўцаў". Арганізатар - часопіс "ШО".
Паб "Купіца" (вул. Братоў Рагацінцаў, 18). Пачатак а 17.00.