Вітанне ўдзельнікам 31-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі

У грамадскай залі Сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку 30-31 жніўня адбылася 31-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" даслала сваё вітанне яе ўдзельнікам. Змяшчаем яго тут:

Ад імя Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна вітаем удзельнікаў 31-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Шчыра спадзяемся, што гэтая сустрэча пройдзе плённа і канструктыўна, і прынясе жаданыя вынікі.

­Ужо больш за 60 год Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі збіраюць разам людзей розных палітычных і рэлігійных поглядаў, прадстаўнікоў самых розных прафесій з розным сацыяльным статусам. Галоўнае, што аб’ядноўвае ўсіх гэтых людзей, — гэта любоў да Беларусі, яе гісторыі, мовы, культуры і традыцый.

Арганізаваны Вамі высокі Форум, безумоўна, мае надзвычай вялікае значэнне для беларусаў Амерыкі, бо ён збірае прадстаўнікоў беларускай дыяспары з усяго Паўночна-Амерыканскага кантыненту дзеля абмеркавання найбольш актуальных і вострых пытанняў жыццядзейнасці беларускіх арганізацый у Амерыцы. Ён важны таксама і для беларускіх суполак па ўсім свеце, і для беларусаў метраполіі як добры прыклад таго, як можна захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць і працаваць на карысць беларускай культуры жывучы за тысячы кіламетраў ад Беларусі.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” высока цэніць Вашу актыўную працу па папулярызацыі беларускай культуры і захаванні беларускіх нацынальных традыцый у Амерыцы. Шчыра верым, што гэтая праца працягнецца і надалей.

Жадаем усім удзельнікам  сёлетняй Сустрэчы добрага здароўя, аптымізму, сіл і натхнення для далейшай плённай дзейнасці на ніве захавання і развіцця беларускай прысутнасці ў Амерыцы!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение