Смуткуем з нагоды смерці Юркі Станкевіча

Сёння ў Празе ва ўзросце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары, сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Юрка Станкевіч. Пра гэта паведаміла "Радыё Свабода".

Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Празе ў сям'і выбітнага мовазнаўцы Яна Станкевіча. Ён быў сябрам Рады БНР, заснавальнікам суполкі беларусаў у Чэхіі «Пагоня», арганізаваў школку для беларускіх дзетак у Празе.

Блізкі сябра Юркі Станкевіча Віталь Цімошчанка, бізнэсовец, актывіст беларускай дыяспары ў Чэхіі, сябра суполкі «Пагоня» згадвае пра Юрку.

Цімошчанка: Спадар Юрка быў сэрцам беларускай Прагі. Вакол яго гуртаваліся беларусы ўжо шмат гадоў. Гэта быў чалавек, які ахвяраваў усё сваё жыцьцё беларушчыне і беларускай справе: ён выдаваў падручнікі, слоўнікі, займаўся адукацыйнай справай, сам за свае сродкі вучыў дзяцей. Мы згубілі зараз аднаго з самых выбітных беларусаў, якія жылі ў Празе.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Юркі Станкевіча з нагоды напаткаўшага іх гора. Рай светлы яго душы!