6 жніўня 45-гадовы юбілей адзначае сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", стваральнік і нязменны кіраўнік Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк (Польшча).
Сардэчна віншуем шаноўнага юбіляра са святам і зычым моцнага здароўя, сонечнага настрою, здзяйснення ўсіх мараў і планаў, натхнення ў працы! Хай і надалей радуе чытачоў і папаўняецца новымі кнігамі створаная Вамі бібліятэка “Камунікат”!
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"