Пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! на самым піку: тры воркшопы пройдзеныя. Дэдлайны скончаныя. Працы сабраныя. Журы працуе.
Фестывальны дзень адбудзецца 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB, Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11).
У 10 гадзін раніцы пачнецца адукацыйная праграма, у межах якой пройдуць семінары і майстар-класы вядомых беларускіх і замежных экспертаў. Таксама да ўдзельнікаў завітаюць маладыя канскія львы, якія на гэтым тыдні змагаюцца за свае ўзнагароды на фестывалі Cannes Lions.
Падрабязней пра цікавосткі і сюрпрызы адукацыйнай праграмы гэтага года чытайце на сайце Adnak.by у найбліжэйшыя дні.
Пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў, сябраў журы і партнёраў Фестывалю.
А ўвечары таго ж дня для запрошаных гасцей, намінантаў Фестывалю і ўдзельнікаў адукацыйнай праграмы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.
Усе падрабязнасці пра Фестываль — у адпаведных раздзелах сайта Adnak.by.
Генеральны партнёр — кампанія velcom.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail:adnak@budzma.org.
Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!
Поўны спіс сябраў журы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!