Развітанне з Генадзем Бураўкіным адбудзецца 31 траўня

Сёння ў 7.30 раніцы ў сваёй кватэры пайшоў з жыцця Генадзь Мікалаевіч Бураўкін, вядомы беларускі паэт, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі, сябра Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Яму было 77 гадоў. Апошнія месяцы Генадзь Мікалаевіч змагаўся з анкалагічнай хваробай.

Развітанне з паэтам адбудзецца 31 мая з 11.30 у мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4).