Абсталёўваем кватэру па-беларуску

Замяніць лямпачку ў жырандолі? Прапыласосіць дыван? Папраць фіранкі? Прыборка кватэры можа стаць займальным адукацыйным мерапрыемствам! Новая паштоўка з серыі “Не маўчы па-беларуску” ад кампаніі“Будзьма!” раскажа, як гучаць па-беларуску простыя побытавыя рэчы вакол нас.

Шукайце паштоўкі серыі на стэндах FlyCards!

Не маўчыце па-беларуску! “Не маўчы па-беларуску!” — серыя паштовак ад кампаніі “Будзьма!” і маладых таленавітых мастачак Дар’і Мандзік і Яны Войцік — бясспрэчна дапаможа ў штодзённай камунікацыі ўсім, хто толькі пачынае размаўляць на беларускай мове ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня.

Не маўчым па-беларуску разам!