Віншуем Кастуся Цвірку!

Сёння, 28 сакавіка, спаўняецца 80 гадоў Кастусю Цвірку — беларускаму паэту, перакладчыку, фалькларысту, этнографу, мовазнаўцу, рэдактару і выдаўцу - а таксама шматгадоваму сябру Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Віншуем ад усяго сэрца з юбілеем! Ад усяго сэрца зычым Вам моцнага здароўя, даўгалецця, натхнення і яшчэ многіх радасных, прыемных жыццёвых падзеяў!

Запрашаем усіх пазнаёміцца з артыкулам Леаніда Галубовіча, прысвечаным 80-годдзю Кастуся Цвіркі, на старонцы Саюза беларускіх пісьменнікаў: "Ад Марціна Кухты да Кастуся Цвіркі"
 
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Фота Глеба Лабадзенкі