Бюлетэнь гэтым разам адкрываецца жалобнай весткай - 2 сакавіка адышоў Рыгор Барадулін. З асобнага матэрыялу вы зможаце даведацца, як прайшла цырымонія развітання з цудоўным паэтам і яго пахаванне на малой радзіме.
Сярод іншых матэрыялаў нумару вы зможаце прачытаць, як Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” (Латвія) адзначыла сваё 20-годдзе і як рыхтуецца адсвяткаваць 25-гадовы юбілей “Беларуска-эстонскае згуртаванне”, а таксама іншыя навіны з жыцця беларусаў замежжа. Традыцыйна ў нумары вы знойдзеце віншаванні сябрам Вялікай Рады ды памятны каляндар на сакавік.