У Мінску прайшла прэзентацыя "Чытанкі для маленькіх". Фота

1 сакавіка 2014 Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага зладзілі свята “Чытанкі для маленькіх”

Вядоўца прэзентацыі і праважатая ў чароўны свет чытанкі пісьменніца Аксана Спрынчан пазнаёміла дзетак з курачкай-рабушачкай, коцікам-варкоцікам ды іншымі цудоўнымі героямі. Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях. З незвычайнымі музычнымі інструментамі іх пазнаёміў музыка Яраш Малішэўскі. Разам з мастачкай Святланай Кальковай-Дударэнка, якая адмыслова для “Чытанкі” зрабіла неверагодныя малюнкі, дзеткі змаглі памаляваць і акунуцца ў колеры і фарбы кніжных ілюстрацый.

Фота Яўгена Ерчака.