Кампанія “Будзьма!” абвяшчае сакавік месяцам высвятлення стасункаў… з культурай

“Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіёма відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і добрыя працоўныя і сямейныя адносіны? І чым менавіта ёсць “культура” ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на сакавіцкіх афлайнавых ток-шоу.

Кожны аўторак цягам сакавіка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру.

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях.

КПЖ2У праграме:

4.03: “КУЛЬТУРА ПАШЫРАЦЬ МЕЖЫ. Пачынаем з музеяў”

11.03: “КУЛЬТУРА СТВАРАЦЬ ПРАСТОРУ. Рэканструюем Мінск”

18.03: “КУЛЬТУРА ДАБРАЧЫННАСЦІ. Ці трэба дапамагаць іншым?”

26.11: “КУЛЬТУРА ПАРТНЁРСТВА. Бізнэс і мастацтва: спажывецтва ці партнёрства?”

1.04: “КУЛЬТУРА КАШТОЎНАСЦЯЎ. Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў”

У праграме магчымыя змены. Сачыце за навінамі на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.

Схема праезду

Уваход вольны.

Будзьма актыўнымі!

Палепшым жыццё разам!