Мужныя паштоўкі да 23 лютага і пяшчотныя да 8 сакавіка ёсць сёння паўсюдна. А як быць тым, хто да гэтых святаў ставіцца з іроніяй і гумарам? Іх не абыдзе ўвагай кампанія “Будзьма беларусамі!”. Разам з музыкам і мастаком Лявонам Вольскім мы падрыхтавалі вясёлыя паштоўкі, якія змогуць упрыгожыць добрым жартам гэтыя “святы пены для галенння, духоў і цукерак”:
“Першае свята — дзень пены для галення і ласьёну пасля яго, адэкалону “Саша”, “Рускі лес”, шкарпэтак і іншых мужчынскіх дробязяў, — кажа Лявон Вольскі, — Джэнтльмены маюць права перабраць з ужываннем мужных мацаваных напояў. Дык а як па-іншаму? Яны ж нас мацуюць! Робяць з нас сапраўдных абаронцаў.
Другое свята — дзень кветак, шампанскага, парфумы і цукерак. Мужчыны маюць права неабмежаванага ўжывання мацаваных напояў пры наяўнасці падарунка жанчыне, якая сустрэне яго ў фінале. Жанчыны ў гэты дзень маюць права на ўсё”.
Новыя паштоўкі ад “Будзьма!” можна знайсці ў наступных крамах Мінска:
“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;
кнігарня “логвінаЎ”, пр-т Незалежнасці, 37А;
“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;
“Веды”, вул. К. Маркса, 36;
“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19;
“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14.