Віншуем Ніну Шыдлоўскую!

1 студзеня юбілей адзначае Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына”.

Сябры Управы, супрацоўнікі Згуртавання, калектыў кампаніі “Будзьма беларусамі!”, паплечнікі і партнёры ад усёй душы віншуюць шаноўную і дарагую юбілярку са святам! 

Зычым сонечнага настрою, жыццёвай радасці і пазітыўных падзеяў! Няхай удача суправаджае кожнае пачынанне, а задумы заўсёды здзяйсняюцца! Хай Вам заўсёды спадарожнічае любоў, дабрабыт і поспех!