Выйшаў снежаньскі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

У бюлетэні чытайце пра тое, як Зуртаванне беларусаў Канады адзначыла сваё 65-годдзе, а таксама гутарку са старшынёй ЗБК Валянцінай Шаўчэнка. У нумары змешчаны цікавы аповед Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага, які з нагоды 85-годдзя падзяліўся з намі сваімі ўспамінамі і думкамі. У гэтым месяцы выйшла кніга Радзіма Гаўрылавіча “Жыццёвы меланж” - пра яе чытайце на апошняй паласе бюлетэня.

Акрамя таго, у нумары вы знойдзеце шэраг іншых навінаў з жыцця беларускага замежжа,  каляндар памятных дат на студзень 2014 года, віншаванні са святамі сябрам Вялікай Рады і ўсім чытачам бюлетэня.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение