Віншаванні ад Беларускага Цэнтральнага Камітэта ў Мельбурне

Шаноўнае спадарства!

Ад імя Беларускага Цэнтральнага Камітэта ў Мельбурне віншуем вас і ўсіх вашых блізкіх з надыходзячымі Калядамі і Новым 2014 годам.

Жадаем вам радасці і поспеху ў вашым асабістым жыцці, а самае галоўнае - добрага здароўя!

Жадаем таксама прагрэсу ў міжнародных справах, каб мець магчымасць браць удзел на высокім узроўні ў вырашэнні лёсу Беларусі і беларускага народу.

Для Беларусі, без сумневу, мае вялікае значэнне актыўнасці беларусаў і іх нашчадкаў, якія жывуць у Расійскай Федэрацыі, дзе іх мільёны, а таксама ў іншых краінах. Час абудзіцца, каб ратаваць Беларусь!

Жыве Беларусь - назаўсёды!

Беларускі Цэнтральны Камітэт у Мельбурне

Старшыня Янка Барысевіч

Заступнік а. А.Грыцук

Упаважаны І.Влодар