Віншаванні Барысу Кірку

Рада парафіі святога Кірылы Тураўскага ў Таронта шчыра віншуе спадара Барыса Кірку з 85-годдзем!

Шаноўны Барыс Фёдаравіч!

Мы ведаем Вас як добразычлівага, вясёлага і таварыскага чалавека, які на працягу дзесяцігоддзяў быў і застаецца шчырым вернікам і актыўным грамадcкім дзеячfм. Вашае жыццё ў Канадзе неадлучна звязана з Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквою. На працягу многіх гадоў Вы былі старшынём парафіі святога Кірылы Тураўскага, Ваш голас заўсёды гучыць у царкоўным хоры.

З удзячнасцю за Вашую самаадданасць мы зычым Вам моцнага здароўя, святочнага настрою і радасці ў жыцці! Вашая заўсёдная бадзёрасць, падцягнутасць і аптымізм ёсць выдатным жыццёвым прыкладам для маладога пакалення канадыйскіх беларусаў!

Управа МГА ЗБС "Бацькаўшчына" далучаецца да віншаванняў шаноўнаму спадару Барысу Кірку. Зычым юбіляру святла і любові, а таксама доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение