Выйшаў лістападаўскі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

Нумар адкрывае матэрыял аб новым выданні ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчына” - кнізе “Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”, якую ўклалі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.

З нумару вы таксама дазнаецеся, як прайшоў III з’езд “Усеўкраінскага саюза беларусаў”, як беларусы свету адзначалі Дзяды і 93-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, а таксама зможаце прачытаць шэраг іншых навінаў і матэрыялаў, прысвечаных беларускаму замежжу.  

Як заўсёды, у бюлетэні змешчаныя віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.