Шаноўны спадар Яўген Мірановіч!
Шчыра віншуем Вас з уганараваннем “Срэбным крыжом заслугі”!
Вельмі радуе, што на такім высокім узроўні адзначаная Вашая шматгадовая праца, так важная для захавання гістарычнай памяці беларусаў Польшчы, ды і ўсіх беларусаў таксама.
Вывучэнне гісторыі свайго народу ўмацоўвае нацыянальную ідэнтычнасць, робіць яе сэнсавае напаўненне больш глыбокім. Дзякуючы Вашае працы, многія могуць глыбей пазнаёміцца з беларускай гісторыяй у кантэксце гісторыі Польшчы ды іншых краін.
Мы цэнім Вашую штодзённую даследчыцкую, навуковую, рэдактарскую працу. Для нас сапраўдны гонар і радасць, што за сваю руплівую дзейнасць Вы атрымалі заслужаную ўзнагароду.
Мы ад усяго сэрца віншуем Вас з гэтым і зычым, каб і надалей Вашая праца была плённай і каб заўсёды хапала для яе імпэту, натхнення і здароўя!
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”