Сёння, 27 лістапада, Латвійскаму таварыству беларускай культуры "Сьвітанак" спаўняецца 25 гадоў. З гэтае нагоды Сяргей Панізнік даслаў свой верш-віншаванне.
Auseklis* над Рыгай
		...Быў бы Райніс удзячны сябрыне:	плытагоны ўтрымалі стырно!	У "Сьвітанку" хлапцу і дзяўчыне --	дзе Айчына? -- чутно і відно.	Прытуліцца змаглі, ўкараніцца, --	вольнай Латвіі цешаць агні.	Узышла над "Сьвітанкам" дзянніца 	абярэгам спрадвечнай радні.
		        *Аўсэкліс /латышск./ -- заранка, дзянніца.		        Сяргей Панізьнік
													