Віншуем з Днём Герояў!

Дарагія Беларусы!

27 лістапада - памятны дзень у беларускай гісторыі, названы Днём Герояў, бо менавіта ў гэты дзень у 1920-м годзе пачалося збройнае паўстанне першага Слуцкага палка БНР супраць бальшавікоў. Вялікая колькасць случчакоў выступіла тады за незалежнасць Бацькаўшчыны, і іх адвага і самаахвярнасць увайшлі ў гісторыю.

Няхай жа памяць пра гэтую слаўную дзею заўжды застаецца з намі і сведчыць, што імкненне да волі і незалежнасці не згасае ў сэрцах беларусаў!

Ад усёй душы мы віншуем усіх вас з Днём Герояў і зычым, каб заўжды ставала волі, здароўя і натхнення дзеля нашай агульнай справы на карысць Беларусі!

Слава Героям! Жыве Беларусь!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение