Выйшаў чарговы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

Нумар адкрываецца матэрыялам, прысвечаным юбілеям Латвійскага таварыства беларускай культуры "Світанак" і Згуртавання беларусаў Канады, якім у лістападзе спаўняецца адпаведна 25 і 65 гадоў.

У бюлетэні чытайце таксама рэпартаж з Кангрэса даследчыкаў Беларусі, матэрыял пра кнігу "Смачна!", што выдалі ў Абласным Новасіьірскім цэнтры беларускай культуры, а таксама пра тое, як беларусы Прыбайкалля адсвяткавалі Дажынкі.

Таксама ў нумары вы знойдзеце шэраг іншых навінаў з жыцця беларускага замежжа, віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.