Шаноўны спадар Лявон Тарасевіч!
Віншуем Вас з уганараваннем Прэміяй імя Цыпрыяна Норвіда ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва»!
Шчыра радыя, што да ранейшых шматлікіх узнагародаў Вашай адметнай творчасці, якая, па меркаванні адмыслоўцаў, шмат у чым не мае сусветных аналагаў, далася яшчэ адна.
За творчыя дасягненні Вас па праву лічаць адным з найбольш адметных сучасных мастакоў не толькі ў Польшчы, але і ў свеце. І разам з тым Вы не пакідаеце повязі з нашай агульнай Радзімай – Беларуссю. Дагэтуль працягвае жыць і натхняць творцаў Беларусі заснаваны з Вашым удзелам штогадовы беларускі фэст «Басовішча».
Ад усёй душы віншуем Вас узнагародай і зычым далейшых поспехаў у творчасці, нязгаснага натхнення і радасці!
З павагай,
Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская
ад імя Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”