Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

З нумару вы даведаецеся, як у розных краінах прайшоў Міжнародны дзень салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю. Вашай увазе прадстаўлены шэраг матэрыялаў, прысвечаных уікавым кніжным выданням або праектам. У жнівеньскім нумары вы таксама зможаце прачытаць у скарочаным варыянце гутарку Сяргея Шапрана з Алесем Петрашкевічам (цалкам яна змешчаная на нашым сайце).

Як звычайна, у нумары надрукаваныя навіны беларускага замежжа, віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.