Віншуем новых ганаровых сябраў МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"!

24 ліпеня 2013 года на Шостым з'ездзе беларусаў свету статус ганаровых сяброў МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" быў нададзены Рыгору Барадуліну (Беларусь), Яўгену Вапу (Польшча),. Анатолю Вярцінскаму (Беларусь), Валерыю Герасімаву (Беларусь), Вользе Іпатавай (Беларусь), Георгію Казаку (Расія), Аляксею Каралю (Беларусь), Арсену Лісу (Беларусь), Алегу Рудакову (Расія), Лідзіі Савік (Беларусь), Барысу Стуку (Беларусь), Ганне Сурмач (ЗША) і Таццяне Казак (Латвія).

Шчыра віншуем нашых новых ганаровых сяброў і дзякуем за шматгадовую плённую супрацу, якая, верым, працягнецца і надалей. Шчыра зычым вам, шаноўныя сябры, моцы духу і выдатнага здароўя, натхнення ў жыцці і ў працы і заўсёднай радасці ў сэрцы!
 
Ганаровымі сябрамі “Бацькаўшчыны”, абранымі на Першым, Другім, Трэцім, Чацвёртым і Пятым з’ездах з’яўляюцца: 
 
1. Васіль Быкаў (памёр)
2. Мікола Прускі
3. Анатоль Лук’янчык (памёр)
4. Аляксей Каўка 
5. Уладзімір Галуза (памёр)
6. Хведар Нюнька
7. Валянцін Грыцкевіч (памёр)
8. Ірэна Каляда-Смірнова 
9. Вітаўт Кіпель
10. Янка Запруднік
11. Алена Міхалюк
12. Янка Жучка (памёр)
13. Аляксандр Надсан
14. Яўген Груша
15. Міхась Лужынскі (памёр)
16. Івонка Сурвілла
17. Барыс Кіт
18. Радзім Гарэцкі
19. Анатоль Грыцкевіч
20. Ніл Гілевіч
21. Вячка Целеш (Латвія)
22. Адам Мальдзіс (Беларусь)
23. Валеры Барташ (Украіна)
24. Юрка Станкевіч (Чэхія)
25. Вячка Станкевіч (ЗША)
26. Аляксей Марачкін (Беларусь)
 
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"